…Россия — это место лишения свободы

Місія і бачанне

OEEC — некамерцыйная арганізацыя, якая рэалізуе праграмы для згуртаванняў і арганізацый на карысць развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і засноўваецца на пазітыўным падыходзе, высокіх стандартах менеджменту і аказання паслуг.

Наша місія: мы ствараем і ўзмацняем магчымасці для ўдзелу людзей і арганізацый у пазітыўных зменах у сваім жыцці, жыцці супольнасцяў і Беларусі як часткі Еўропы.

Мы працуем дзеля разнастайнай і прагрэсіўнай грамадзянскай супольнасці, якая:

  • будуе сваю дзейнасць, арыентуючыся на патрэбы мэтавых груп, наяўных экспертных дадзеных;
  • прыцягвае людзей актыўна ўдзельнічаць у значных для іх працэсах для ўплыву на тое, што адбываецца ў грамадстве;
  • стварае прастору для партнёрства, зносін, абмену вопытам і экспертызай, дзе людзі і арганізацыі праяўляюць давер адзін да аднаго і супрацоўнічаюць на карысць грамадства.

Мы верым, што, развіваючы неабходныя кампетэнцыі, людзі, арганізацыі і супольнасці самі могуць зрабіць любыя пазітыўныя змены вакол сябе.

Мы ўпэўненыя, што інавацыі, абмен досведам, лепшымі практыкамі, развіццё сувязяў, кантактаў і партнёрстваў унутры Беларусі і паміж беларускімі, еўрапейскімі арганізацыямі і арганізацыямі краін Усходняга партнёрства здольныя ўзмацніць грамадзянскую супольнасць.

Мы верым, што беларускі досвед такі ж каштоўны, як і еўрапейскі, а ўзаемны абмен карысны для ўсіх.

Каштоўнасці ОЕЕС

Правы чалавека, гендэрная роўнасць, экалагічная дружалюбнасць — гэта не проста словы. У сваёй працы OEEC арыентуецца на гэтыя каштоўнасці, робячы іх скразнымі.

Правы чалавека — неад’емны набытак усіх людзей, без якога б там ні было адрознення. Права на жыццё і свабоду, свабоду ад рабства і катаванняў, свабоду перакананняў і іх свабоднае выказванне, права на працу і адукацыю і многія іншыя.

Гендэрная роўнасць — прызнанне роўнасці жанчын і дзяўчынак і пашырэнне іх правоў і магчымасцяў. OEEC у сваёй працы імкнецца павысіць бачнасць і прызнанне экспертызы жанчын.

Экалагічная дружалюбнасць — канцэпцыя, прызначаная для мінімізацыі ўжо прычыненай людзьмі шкоды навакольнаму асяроддзю для прадухілення магчымай будучай шкоды. Арганізуючы мерапрыемствы, сустрэчы і праграмы, OEEC імкнецца да безадходнага фармату працы.

Супрацоўнікі і супрацоўніцы, а таксама кансультанты і кансультанткі, якія працуюць з OEEC на разовай аснове, эксперты і эксперткі арыентуюцца на Палітыку недыскрымінацыі.

Больш пра ОЕЕС чытайце ў нашых тэкстах:

https://oeec.ngo/opportunities/pcsc-fellowship-2022

СМИ сетевое издание RASHKOSTAN.COM зарегистрировано в Федеральной службе по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций (Роскомнадзор). Свидетельство о регистрации средства массовой информации №35 от 05.11.2017 г. Все имена и события вымышлены, любые совпадения случайны. Вся представленная информация является оценочным суждением, носит исключительно ознакомительный характер и не является руководством или призывом к действию.
О блокировках | Редакция: Email / Telegram | GPG key

Powered by Laravel 10.45.0 (PHP 8.3.3)